Хрост

Для прыняцця сакрамэнту хросту дзіцяці патрэбна наступнае:

  1. Копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці.
  1. Інфармацыя пра бацькоў дзіцяці і бацькоў хросных – імя і прозвішча, дата нараджэння, веравызнанне, адрас.
  1. Мінімум адзін з бацькоў хросных павінен быць католікам.
  1. Перад хростам, калі няма перашкодаў, трэба прыступіць да споведзі.
  1. Свечка да хросту (белая).
  1. Белая вопратка (платок, ці памятка, якую можна набыць у каплічным кіёске).
  1. Спадканне з святаром перад удзяленнем хросту.
  1. Дазвол пробашча парафіі на тэрыторыі якой пражываеце (калі не прыналежыце да нашай парафіі).
  1. У далейшым дзіця мае расці і выхоўвацца ў добрым і хрысціянскім асяроддзі, бацькі і хросныя павінны чыніць намаганні, каб выхоўваць дзіця ў хрысціянскай традыціі, даць магчымасць навучацца на катэхетычных занятках пры касцеле, наведваць Святую Імшу кожную нядзелю. Маліцеся разам ў сям’і, майце любоў і клопат адзін да аднаго.