Зараз праглядаецца рубрыка:

Вялікая Субота

DSC01283-001

Вялікая Субота – Вігілія Ўваскрашэння Хрыста

Вігілійная Святая Імша Вялікай Суботы распачалася пры вогнішчы ў двары парафіяльнай капліцы. Дзесяткі вернікаў стаялі пры вогнішчы, каб пачуць «Святло Хрыста», прамоўленае святаром. Затым з Велікоднага Пасхала і з рук ксяндзра-пробашча Генадзя Кухарэвіча, а таксама ксяндза-вікарыя Яна Юшко парафіяне запалілі свае свечкі. (Глядзець фота)

Вялікая Субота. 2014.

Святы Пасхальны Трыдум: Вялікая Субота

Пасхальная Вігілія Вялікай Суботы — урачыстая Святая Імша, якая абвяшчае Уваскрасенне Езуса Хрыста. Гэтая адна з найгалоўных урачыстасцяў Каталіцкага Касцёла у парафіі Маці Божай Ружанцовай па традыцыі распачалася каля вогнішча ў двары касцёла: агонь — сімвал новага жыцця, якое абвяшчае сваім Уваскрасеннем з мёртвых Езус Хрыстус. Сотні людзей гэтым вечарам …

Асвячэнне страў. 2014.

Асвячэнне страў – у чаканні вечара Вялікай Суботы

Адна з традыцыяў Вялікай суботы — асвячэнне страў на велікодны стол: хлеба на ўспамін таго, якім Езус накарміў натоўпы ў пустыні, мяса — на ўспамін баранка, якога спажываў Езус падчас пасхі з вучнямі ў Вячэрніку, і яек, што сімвалізуюць новае жыццё. (Фотаздымкі)