Сужэнства

Пры сакрамэнце сужэнства трэба:

  1. Звярнуцца да святара 3 месяцы перад планаванай датай шлюбу.
  1. Інфармацыя аб нарачоных – імя, прозвішча, імя па бацьку, імя і дзявочае прозвішча маці, пашпарт (серыя, №, месца і дата выдачы), дата нараджэння, веравызнанне, адрас пастаяннага месца жыхарства.
  1. Пасведчанне аб святым хросце (№ акта, дата і месца хросту). Калі няма магчымасці атрымаць такога пасведчання, сведка хросту (бацька, маці і іншыя асобы якія прысутнічалі) перад святаром пад прысягай пацвярджае, што хрост меў месца.
  1. Пасведчанне аб Першай Святой Камуніі (дата і месца).
  1. Пасведчанне аб бежмаванні (дата і месца).
  1. Пасведчанне з ЗАГСа аб рэгістрацыі сужэнства.
  1. Калі нарачоныя рознага веравызнання, трэба атрымаць дазвол на змешанае сужэнства ад біскупа мейсца (справа вырашаецца са святаром).
  1. Пасведчанне аб пройдзенай перадшлюбнай катэхезе. Калі катэхэзы не было, трэба адбыць найбольш  9  спатканняў.
  1. Выпаўніць са святаром пратакол кананічна-душпастарскіх размоў.
  1. Дазвол пробашча парафіі на тэрыторыі якой пражываеце (калі не прыналежыце да нашай парафіі).
  1. Інфармацыя аб сведках — імя, прозвішча, дата нараджэння, веравызнанне, адрас пастаяннага месца жыхарства.
  1.  Мінімум адзін са сведкаў павінен быць каталіком.
  1.  Перад заключэннем сужэнства прыступіць да споведзі.

УВАГА!!! 

ЧАЛАВЕК,  ЯКІ ЁСЦЬ АХРЫШЧАНЫ У ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЕ 

І БЯРЭ ШЛЮБ З КАТАЛІКОМ – 

НЕ ВЫРАКАЕЦЦА СВАЁЙ ВЕРЫ.