За Апостальскага Нунцыя будзе маліцца «Маргарытка» з парафіі Маці Божай Ружанцовай

У Архікатэдральным Касьцёле Найсьвяцейшай панны Марыі ў Менску адбылася урачыстая сьвятая Імша на разьвітаньне з апотальскім нунцыем, арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцьці. (Глядзець фота).

Распараджэьнем Папы Рымскага Францішка арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці накіраваны кіраўніком дыпяматычнай місіі Ватыкана ва Украіне.

Удзел у разьвітаньні прыняў пробашч нашай парафіі, ксёндз Генадзь Кхарэвіч разам з парафіянамі. Апостальскі Нунцый Клаўдыё Гуджэроцьці быў госьцем парафіі ў гадавіну сьвяткаваньня 100-угодкаў сьмерці заснавальніка ордэна айцоў-міхалітаў, благаслаўлёнага ксяндза Браніслава Маркевіча. Арцыбіскуп таксама ўдзяляў сакрамэнт Бежмаваньня групе вернікаў парафіі Маці Божай Ружанцовай.

На знак ўдзячнасьці аб сваім ахвярным служэньні ў Беларусі, вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай падарылі Арцыбіскупу Клаўдыё «Маргарытку» — абавязак штодзённай пажыцьцёвай малітвы.