З Днём Нараджэння: клерыку Аляксандру – 21!

DSC03638 У апошнюю нядзелю другога месяца вясны – 30 сакавіка – свой 21 дзень нараджэння адзначыў клерык парафіі Маці Божай Ружанцовай Аляксандр Ашмянчук.

Клерык Аляксандр з’яўляецца студэнтам сэмінарыі ў Кракаве, належыць да ордэна айцоў Міхалітаў і сёлета праходзіць гадавую практыку ў парафіі. Клапатлівы і сумленны, добры і адказны клерык Аляксандр – першы памочнік ксяндзу-пробашчу ў справах дзейнасці парафіі, здольны катэхэт, якога паважаюць і любяць дарослыя і дзеці.

Клерык Аляксандр паходзіць з Гродзеншчыны і з’яўляецца братам ксяндза Генадзія ў ордэне айцоў Міхалітаў. Таму першым словы падзякі за служэнне і цёплыя словы віншавання клерыку Аляксандру прамовіў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч. Ён таксама перадаў клерыку Аляксандру змястоўныя і знакавыя падарункі: апошняе выданне Імшалу – на знак пажадання плённага служэння, насенне ружаў – на знак узрастання ў духоўнай прыгажосці, а таксама марозіва – улюбёны пачастунак клерыка Аляксандра.

Цёплыя словы віншавання з пажаданнямі ўсіх патрэбных Божых ласкаў клерыку Аляксандру выказвалі таксама парафіяне падчас кожнай святой Імшы: з 21 днём нараджэння – віншуем, клерык Аляксандр!

 Фотаздымкі з Дня Нараджэння клерыка Аляксандра.