Дзевяты фэстываль «Лошыца-2016»

 

              DSC09172         Ва ўспамін благаслаўлёнага ксяндза Браніслава Маркевіча – заснавальніка ордэна Сьвятога Арханёла Міхала – адбыўся юбілейны фэстываль «Лошыца-2016». (Глядзець фота).

Дзіцяча-моладзевы фэстываль мастацкай творчасьці ў парафіі Маці Божай Ружанцовай мае даўнюю ўжо традыцыю, яку запачаткаваў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч. Сёлета гэтае сьвята творчасьці прайшло дзесяты раз. І сёлета ён быў прысьвечаны Году Божай Міласэрнасьці.

Дзеці і моладзь парафіі прысьвяцілі гэтай тэме свае творчыя і мастацкія работы: малюнкі, творы мастацкай самадзейнасьці, вершаваныя чытаньні.

Заснавальнік і штогадовы натхняльнік фэстывалю, пробашч парафіі, ксёндз Генадзь Кухарэвіч падзякаваў удзельнікам і гледачам і выказаў спадзяваньне, што фэстываль у Лошыцы адзначыць яшчэ не адзін круглы юбілей.