Хрыстос Уваскрос! Рэзурэкцыйная працэсія

DSC01432Дзве працэсіі рэзурэкцыйныя і тры Імшы святыя – так распачалася раніца Уваскрашэння Пана ў парафіі Маці Божай Ружанцовай. Першую працэсію а 7.00 раніцы распачаў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч, а 9.00 раніцы працэсію ўзначаліў ксёндз–вікарый Ян Юшко. (Глядзець фота)

Падчас кожнай працэсіі і кожнай сьвятой Імшы парафіяльная капліца была перапоўненая парафіянамі: сем’ямі з дзецьмі, людзьмі дарослымі і сталымі.

Вітаючы дзесяткі вернікаў, якія прыйшлі на ранішнюю працэсію, ксёндз-пробашч дзякаваў Пану Богу: «Дзякуем Богу за дар збаўленьня. Дзякуем, што Божая любоў дакранулася кожнага з нас, за тое, што Бог падымае і ўзносіць нашую слабую людзкую натуру. Каб нашая душа разам зь Ім радавалася супакоем, якім ён нас адорвае».

Падчас Велікоднай урачыстасьці ксёндз-пробашч таксама ўдзяліў хрост нованароджанаму парафіяніну. А на завяршэньне з вуснаў сьветара тройчы прагучала радаснае «Хрыстос Уваскрос!», а шматгалосы хор адказаў «Сапраўды Уваскрос!»