Велікодны Панядзелак: Езус Уваскрос, жыве, дзейнічае!

P1140226Вялікі Панядзелак – другі дзень велікодных святаў. У парафіі Маці Божай Ружанцовай у святочныя дні Святая Імша традыцыйна адбываецца а 8.00 раніцы і а 19.00 ўвечары. Гэтаксама, як і ў першы дзень свята, парафіяльны касцёл быў напоўнены людзьмі, якія прыйшлі, каб праз малітву скласці шанаванні Ўваскросламу Хрысту.

Прамаўляючы да парафіянаў, ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч звязаў сваё казанне з тэкстам Евангелля на гэты дзень, у якім гаварылася пра спробу забойцаў Хрыста схаваць праўду пра ягонае Ўваскрасенне. “Як бы ворагі Бога ні страшылі, як бы ні спрабавалі схаваць відавочнае, Езус жыве, дзенічае, застаецца са сваімі вернымі вучнямі і не перастае іх настаўляць. Пазней ці раней, але праўда выявіцца. Толькі ці мы яе прымем?” — прамовіў святар.

У падцверджанне праўды пра жывога і дзейснага Езуса, у другі дзень свята Ягонага Ўваскрасення ў парафіі адбыўся абрад хросту: парафіяльная сям’я Маці Божай Ружанцовай папоўнілася новай сястрой.

Фотаздымкі з Велікоднага Панядзелка.