Вялікая Субота – Вігілія Ўваскрашэння Хрыста

DSC01283-001Вігілійная Святая Імша Вялікай Суботы распачалася пры вогнішчы ў двары парафіяльнай капліцы. Дзесяткі вернікаў стаялі пры вогнішчы, каб пачуць «Святло Хрыста», прамоўленае святаром. Затым з Велікоднага Пасхала і з рук ксяндзра-пробашча Генадзя Кухарэвіча, а таксама ксяндза-вікарыя Яна Юшко парафіяне запалілі свае свечкі. (Глядзець фота)

Урачыстую сьвятую Вігілійную Імшу Вялікай Суботы адпраўляў ксёндз-вікарый Ян Юшко, а ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч, прамаўляючы да прысутных вернікаў, распавёў уласную гісторыю ўзыходжаньня на горную вяршыню, параўнаўшы гэты ўзыход на да вяршыняў веры. «Жадаю кожнаму з вас у гэтай зямной пілігрымцы дасьведчыць вяршыні зьмёртвыхпаўстаньня Езуса Хрыста. Няхай Божая любоў будзе ў сэрцы кожнага з вас і праз вас яе дасьведчаць людзі, якія будуць спатыкацца ў вашым жыцьці», сказаў ксёндз-пробашч.

«Хрыстос Увакрос! Гучала ў Касьцёле на завяршэньне гэтага дня»