Вялікая пятніца – Крыжовы шлях Пана

DSC01112Вялікая Пятніца ў парафіі Маці Божай Ружанцовай распачалася Крыжовым шляхам за Бацькаўшчыну. Усе дванаццаць стацый Крыжовага шляху разам з пробашчам Генадзем Кухарэвічам парафіяне прайшлі ў двары касьцёла.(Глядзець фота)Затым ксёндз-пробашч разам з ксяндзом-вікарыем ляглі крыжом перад Укрыжаваньнем.

Вялікая Пятніца – адзіны дзень у годзе, калі ў касьцёле не адбываецца Сьвятая Імша. Але ў гэты дзень ёсьць традыцыя ўшанаваньня Крыжа, на якім быў расьпяты Хрыстос. Ксёндз Ян Юшка ў прамове нагадаў пра гэтую традыцыю, параўноўваючы яе з сёньняшнім днём. «Няхай кожны памятае, што ўцалоўваючы крыж Хрыста, ён цалуе свой уласны крыж, які нясе ў сваім жыцьці, на знак прыняцьця і пакоры».

Ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч нагадаў: «Ня вера ёсьць крыніцаю Ўваскрашэньня, а Ўваскрашэньня падмуркам веры. Вернасьць Крыжу вядзе да Велікоднай радасьці. Хто вытрывае да канца будзе збаўлены. Ужальваньне над сабой, страх, маладушнасьць – закрываюць нашае сэрца ў грабніцы. Але адвага і давер да Бога гэтую грабніцу адкрываюць».

Завяршэньнем Вялікай Пятніцы сталася ўшанаваньне Езуса Хрыста ў Грабніцы, якое доўжылася да 24.00 гадзіны.