Віншуем з днём Святарства!

святарства

Дарагі кс. Генадзь! Ад усёй парафіі віншуем Вас з днём Святарства і ад шчырага сэрца дзякуем за Вашую святарскую паслугу! Жадаем радасці і сіл у крочанні за Хрыстом! Дарагі кл. Аляксандр, Вам таксама жадаем мужнасці і натхнення Святога Духа ў распачатай Вамі святарскай дарозе!

За крокам крок у невядомасць
Не бойся крочыць ты штодня,
Бо чуеш побач Божы голас:
«Ідзі за Мной, Я — моц твая!»

Не будзе лёгка так, напэўна,
Яму ты ўсё давер тады –
І ў глебу кінутае зерне
У час жніва аддасць плады.

Бог патрабуе твае рукі,
Вачэй запалу і агня,
Каб праз малітвы шчырай гукі
Ты чалавека з Ім яднаў.

А сваё «так» на заклік Пана
Штодня ты мужна паўтарай,
Бо Ён папросіць ўдзень і рана:
«Ідзі за Мной, Я – моц твая!»