Віншаванне кс. Генадзя Кухарэвіча

Езу, давяраю ТабеПаважаныя парафіяне!

Ад усяго сэрца ў гэтым 2014 годзе жадаю вам перад усім Божай Міласэрнасці, гэта значыць бязмежнай Божай Дабраты. Няхай Яна паселіцца ў вашых сэрцах, як пасялілася ў сэрцы Багародзіцы, з якой распачынаем кожны год.
Называюць нас пакаленнем Яна Паўла ІІ. Па-сапраўднаму, гэты благаслаўлёны, які будзе кананізаваны, ёсць для большасці з нас прыкладам, як у сучасным свеце, які хоча зацесніць, закрыць, зрабіць нас самотнымі — быць адкрытымі на другога чалавека, несці Божую Любоў у гэтым свеце. А словы бл. Маці Тэрэзы з Калькуты, якая не толькі гаварыла пра Божую Міласэрнасць, але і жыла Божай Міласэрнасцю, няхай будуць у гэтым годзе для нас суцяшэннем у цяжкія хвіліны нашага жыцця.

Ксендз Генадзь Кухарэвіч

Парады Маці Тэрэзы

  • Людзі бываюць неразумнымі, нелагічнымі і эгаістычнымі — усё адно даруйце ім.
  • Калі вы здабылі ціхамірнае шчасце, то вам будуць зайздросціць — усё адно будзьце шчаслівымі.
  • Калі вы зрабілі дабро, а людзі абвінавацілі вас у таемных асабістых намерах — усё адно чыніце дабро.
  • Тое, что вы будавалі гадамі, можа быць разбурана ўмомант — усе адно працягвайце будаваць.
  • Калі вы дасягнулі поспеху, то ў вас можа з’явіцца мноства фальшывых сяброў і сапраўдных ворагаў — усё адно дасягайце поспеху.
  • Дабро, якое вы зрабілі сёння, людзі забудуць заўтра. Усё адно рабіце дабро.
  • Калі вы сумленныя і шчырыя, людзі будуць вас падманваць. Усё адно будзьце сумленнымі и шчырымі.
  • Дзяліцеся з людзьмі самым лепшым, што маеце, і ім гэтага ніколі не будзе дастаткова — усё адно працягвайце дзяліцца з імі самым лепшым.
  • У рэшце рэшт вы пераканайцеся, што ўсе гэта было паміж Богам і вамі, і гэтага ніколі не было паміж вамі і імі.