Велікапосныя рэкалекцыі: вера – каштоўны Божы дар

DSC03579Напрыканцы сакавіка ў парафіі Маці Божай Ружанцовай адбыліся традыцыйныя Велікапосныя рэкалекцыі. На запрашэньне ксяндза-пробашча Генадзя Кухарэвіча, іх правёў айцец Станіслаў з ордэна Палатынцаў, пробашч парафіі ва Уруччы ў Мінску. (Фотаздымкі).

Галоўнай тэмай рэкалекцый айцец Станіслаў абраў тэму веры – адпаведна Году веры, які сёлета абвешчаны ў Каталіцкім Касцёле. Вера – як каштоўны Божы дар; як ня страціць веру, што замінае заставацца чалавекам веры? Адказам на гэтыя і іншыя пытанні веры рэкалекцыяніст прысвяціў сваю навуку, якая трывала падчас святыіх Імшаў цягам трох дзён. Праграма рэкалекцый Вялікапосных традыцыйная:

Пятніца, 28 сакавіка: Імша святая а 19.00 з навукаю агульнай.

Субота, 29 сакавіка: Імша святая а 8.00 раніцы з навукаю агульнай і а 19.00 ўвечары – таксама з навукаю агульнай. Пасля Імшы навука становая для сем’яў.

Нядзеля, 30 сакавіка:

  • Імша святая з навукаю агульнай на польскай мове а 9.00;
  • Імша святая з навукаю агульнай а 10.30;
  • Імша святая з навукай для дзяцей а 12.00;
  • Імша святая з навукаю анульнай а 19.00. Пасля Імшы а 19.00 – навука становая для моладзі. Затым малітва праслаўлення.