Устанаўленне міністрантаў

17 лютага падчас Святой Імшы  а 12 гадзіне Кс. Пробашч Ян Юшка CSMA прыняў у міністранты дваіх кандыдатаў – Трусіла Януша і Васілёнка Андрэя.

Няхай назаўсёды застануцца ў іх памяці словы, якія пачулі падчас малітвы благаслаўлення: “каб былі руплівымі ў служэнні пры алтары, добрымі сынамі, сумленнымі ў навуцы і давалі добры прыклад сваім жыццём”, а белая комжа, якую ад гэтага часу будуць насіць, нагадвала ім аб працы над сабою і ўзрастанні ў святасці.

Верым, што шмат хлопчыкаў з нашай парафіі пойдуць ў іх след і таксама будуць прыслугоўваць пры алтары.

Глядзець фотаздымкі