Унебаўзяцьце Найсьвяцейшай Панны Марыі – Маці Божай Зельнай

 

IMG_9039Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі, якое Каталіцкі касьцёл адзначае 15 жніўня, таксама называюць Маці Божай зельнай. (Глядзець фота).

Да сьвята Унебаўзяцьця Найсвяцейшай Панны Марыі парафіяне традыцыйна падрыхтавалі дэкарацыю з пладоў, якія ўласнаручна вырасьцілі на сваіх лецішчах. Дэкарацыю асьвяціў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч разам з кветкамі, зёлкамі, слівамі, ігрушамі і яблыкамі, якія вернікі прынеслі ў гэты дзень з сабой. Усе разам яны таксама памаліліся да Марыі, каб Маці Божая ахоўвала дамы вернікаў, іх працу на палях ад розных небясьпекаў і пагрозаў, была апякункай у паўсядзённым жыцці.