У свята Святога Юзафа адбылося асвячэнне фігуры Святога Юзафа

Асвячэнне фігуры Святога Юзафа

 З нагоды ўрачыстасці святога Юзафа — абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі — 19 сакавіка ксёндз-пробашч Генадзь Куцхарэвіч асьвяціў фігуру сьвятога Юзафа ў парафіі Маці Божай Ружанцовай. (Фотаздымкі)Святы Юзаф пакорліва і верна выконваў Божую волю, а таму ён быў абраны заступнікам усяго Каталіцкага Касцёла. Ён ня меў ніякай маёмасці і на жыццё зарабляў працуючы столерам і цесляром. Менавіта таму святога Юзафа таксама называюць апекуном будаўніцтва і будоўляў.

Асоба святога Юзафа таксама займае асаблівае месца ў гісторыі парафіі Маці Божай Ружанцовай: афіцыйную дзяржаўную рэгістрацыю парафія атрымала 19 сакавіка 1997 году — ва ўрачыстасць святога Юзафа. Гэткім чынам парафіяне шануюць асобу святога Юзафа, як свайго апекуна. Таксама сёлета ў парафіі распачынаецца будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрднасці, а святы Юзаф — апякун будаўніцтваў.

Урачыстасць святога Юзафа ў парафіі Маці Божай Ружанцовай сёлета сталася двайным святам: у гэты дзень адбылося асвячэнне фігуры святога ў двары парафіяльнага касцёла. Прамаўляючы падчас урачыстасці, ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч заклікаў парафіянаў маліцца да святога ў інтэнцыі вырашэння ўсіх спраў, звязаных з будаўніцтвам. А таксама прасіць заступніцтва і апекі святога Юзафа для кожнай сям’і і ўсёй парафіяльнай сям’і Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы. І асаблівым чынам — за будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрнасьці.