У парафію Маці Божай Ружанцовай прыбыў Бэтлеемскі агонь

DSC02890  Напярэдадні свята Божана Нараджэння, у нядзелю 21 снежня, па традыцыі ў парафію прыбыў Бэтлеемскі агонь.  

 

 

 

Падчас дзіцяча-моладзевай Імшы а 12.00 яго даставілі каталіцкія скаўты. Днём раней агонь прыбыў з Польшчы па дарозе са Святой зямлі.

Ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч разам з парафіянамі прывіталі гасцей і, запаліўшы свечку ад лампадкі з вечным агнём, запалілі дзесяткі знічоў, каб аднесці святы агонь у свае дамы.