У парафіі Маці Божай Ружанцовай засьпявалі «Рыбы»

У нядзелю кожнага месяца пасьля сьвятой Імшы ў 19.00 адбываецца малітва-праслаўленьне, удзел у якой прымае моладзь з розных парафій Менску. (Глядзець фота).

З нагоды ўгодкаў нараджэньня благаслаўлёнага ксяндза Браніслава Маркевіча – заснавальніка ордэна айцоў-міхалітаў, якія працуюць у парафіі – словы прывітаньня на ўспамін благаслаўлёнага сказаў пробашч парафіі, ксёндз Генадзь Кухарэвіч. Таксама гэтае ўрачыстае набажэнства аздобілі сваім сьпевам госьці парафіі – вядомы каталіцкі музычны гурт «Рыбы».