У парафіі Маці Божай Ружанцовай распачалася штодзёная малітва да Божай Міласэрнасьці

OLYMPUS DIGITAL CAMERAУ першы дзень Сьвята Уваскрашэньня Пана, 2 красавіка 2009 году, пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай, ксёндз Генадзь Кухарэвіч распачаў штодзённую малітву да Божай Міласэрнасьці перад абразом Божай Міласэрнасьці.

Распараджэньнем Мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча ў парафію перададзіна абраз Езуса Міласэрнага – адзінай у Беларусі копіі абраза з Віленскага Санктуарыя Божай Міласэрнасьці, напісанага са слоў сьвятой сястры Фаўстыны. Тут, у парафіі Маці Божай Ружанцовай,на распараджэньня сьвятой памяці кардынала Казіміра Сьвёнта, неўзабаве распачнецца будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасьці. Ад гэтага дня Вяночкам да Божай Міласэрнасьці ў парафіі будуць маліцца штодня а 15.00 – у гадзіну Божай Міласэрнасьці. Да малітвы могуць далучыцца ўсе вернікі – з парафій Мінска і ўсяе Беларусі.

Свята Божай Міласэрнасці ўстаноўлена ў Каталіцкім Касцёле 30 красавіка 2000 года благаслаўлёным Янам Паўлам II з нагоды далучэння да ліку святых Фаўстыны Кавальскай — апостала Божай Міласэрнасці. Яно адзначаецца ў першую нядзелю пасля Вялікадня. Урачыстая літургія адбылася ў нядзелю Божай Міласэрнасці ў Мосары.

Выбар гэтага дня невыпадковы, бо на яго прыпадае актава Уваскрасення Пана, якая завяршае святкаванне Хрыстовай пасхальнай таямніцы. Гэты перыяд у літургіі Касцёла найвыразней указвае на таямніцу Божай Міласэрнасці, якая найбольш поўна была аб’яўлена менавіта ў муцы, смерці і ўваскрасенні Хрыста.

Святая Фаўстына (Алена Кавальская) нарадзілася 25 жніўня 1905 года і была трэцім дзіцём у шматдзетнай сям’і Марыяны і Станіслава Кавальскіх, земляробаў з вёскі Глаговец. Постаць святой сястры Фаўстыны Кавальскай неразрыўна злучана з культам Божай Міласэрнасці. Сам Бог абраў яе як свой інструмент для распаўсюджвання Яго шанавання.

На дваццатым годзе жыцця пасля шматлікіх цяжкасцяў уступіла ў Ордэн сясцёр Маці Божай Міласэрнасці і пражыла там трынаццаць год. Працавала на кухні, у садзе, пякарні ў некалькіх дамах кангрэгацыі, у тым ліку ў Плоцку, Вільні і Кракаве. Мела досвед моцных спакусаў супраць веры, пачуццё суцэльнай адарванасці ад Бога, а таксама хваробы і неразуменне з боку асяроддзя.

У 1931 годзе ёй з’явіўся Езус, які прынёс вестку аб сваёй Міласэрнасці ўсяму чалавецтву. Як піша святая Фаўстына ў сваім дзённіку, Хрыстус загадаў ёй намаляваць убачаны ёю воблік, у якім з Яго грудзей зыходзілі два прамяні — белы і чырвоны, і зрабіць надпіс «Езу, давяраю Табе!».

Шанаванне Божай Міласэрнасці вельмі хутка распаўсюдзілася па ўсім свеце, стаўшы для вернікаў сімвалам надзеі сярод хаосу і жорсткасцяў сярэдзіны XX стагоддзя. Божая Міласэрнасць — гэта велікодны дар, атрыманы Касцёлам ад Хрыста, дар, які Касцёл дае ўсяму чалавецтву. Сутнасцю культу Божай Міласэрнасці з’яўляецца надзея на Бога.

Прайшоўшы праз выпрабаванні, 5 кастрычніка 1938 г. на трыццаць трэцім годзе жыцця с. Фаўстына адыходзіць да Пана Бога за вечнай узнагародай. Пахавана ў Лагеўніках (раён Кракава) 7 кастрычніка 1938 г. ва ўрачыстасць Маці Божай Ружанцовай. Пры кляштары ў Лагеўніках зараз існуе санктуарый Божай Міласэрнасці. Беатыфікацыя с. Фаўстыны адбылася ў Рыме 18 красавіка 1993 г., кананізацыя — 30 красавіка 2000 г.

Пасля святочнай літургіі ў мосарскай святыні парафіяне мелі магчымасць паглядзець фільм пра Божую Міласэрнасць пад назвай «Міласэрнасць — крыніца надзеі для свету» Малгажаты Пабіс.

Міласэрнасць — гэта святло, якое Бог дараваў нам у святым хросце. Не дазволім гэтаму святлу пагаснуць, а, наадварот, яно павінна ўзрастаць у нас з кожным днём і несці свету радасную вестку пра Бога-пераможцу, бо перамога Хрыста — гэта і нашая перамога праз Любоў і Міласэрнасць.