У міхаліцкай парафіі ў Польшчы складалі ахвяраванні на будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя ў Лошыцы

У нядзелю, 23 лістапада, ва Урачыстасць Пана нашага Хрыста Валадара Сусвету, ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч разам з дзецьмі нашай парафіі наведаў міхаліцкую парафію ў Польшчы, каб памаліцца і сабраць ахвяравантьні на будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Лошыцы. ( Фота)

Міхаліцкая парафія ў раёне Бемова ў Варшаве – адна з найбуйных у сталіцы Польшчы. На тэрыторыі парафіі жывуць тысячы вернікаў, а таму ў нядзельны дзень у мясцовым касцёле праходзіць каля дзесятка імшаў, на якіх прысутнічаюць сотні чалавек.

Так, праз усю нядзелю ва ўрачыстасьць Хрыста Валадара Сусвету, ксёндз Генадзь Кухарэвіч цэлебраваў святыя Імшы, а таксама казаў гаміліі падчас кожнай святой Імшы. Ксёндз Генадзь казаў пра Валадарства Божае ў небе, да якога закліканыя імкнуцца ўве вернікі, а таксама пра Валадарства Божае, якое Езус Хрыстус заклікае вернікаў ствараць усім сваім жыцьцём яшчэ на зямлі. Многія польскія парафіяне пасьля святой Імшы падыходзілі да ксяндза-пробашча, каб падзякаваць за навуку, а таксама выказвалі падзяку ксяндзу Генадзію праз парафіянаў .

Ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч таксама распавядаў пра гісторыю запачаткаваньня і пачатак будаўніцтва Нацыяналдьнага санктуарыя Божай Міласэрднасці ў Лошыцкай парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску. Разам з пробашчам варшаўскай парафіі яны заклікалі польскіх вернікаў выказаць салідарную падтрымку і дапамогу ў справе будаўніцтва. І людзі выказвалі сваю падтрымку, складаючы ахвяраваньні і выказваючы словы добрых пажаданьняў і зычэнняў.

На завяршэнньне пілігрымкі ахвяраванняў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч разам з дзецьмі наведамі касцёл Станіслава Косткі ў варшаўскім раёне Жэлібож, каб памаліцца каля магілы і папрасіць заступніцтва благаслаўлёнага ксяндза Ежы Папялушкі. Па вяртаньні ў Беларусь таксама пабывалі на польскай Гары Крыжоў і памаліліся каля цудоўнай Эўхарыстыі ў Нацыянальным санктуарыі ў польскім горадзе Сакулка.