Святы Пасхальны Трыдуум: Вялікая Субота

     DSC07150 Пасхальная Вігілія ў парафіі Маці Божай Ружанцовай распачалася у двары: было распаленае вогнішча, ад якога ксёндз-пробашч запаліў пасхал, прамаўляючы “Сьвятло Хрыстова!”. ГЛЯДЗЕЦЬ ГАЛЕРЭЮ ФОТАЗДЫМКАЎ

Як звычайна, гэта адбылося ў прысутнасьці вялікай колькасьці вернікаў, якія прыйшлі, каб прыняць удзел у вігіліійнай Пасхальнай Імшы.

    Прамаўляючы да парафіянаў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч нагадаў пра галоўныя сымбалі вігілійнай Імшы: агонь і ваду. “Бачым, як агонь спальвае старую лістоту і сухое гольле, каб даць магчымасьць паўстаць новым парасткам. Бачым, як веснавы дождж ачышчае зямлю і дае прарасьці новай траве. Гэтак Богам упарадкаваны сьвет. Бог упарадкоўвае і самога чалавека: сумленьне – гэта голас Бога ў нашым сэрцы. Праз гэты голас Бог ачышчае нашае сэрца. Гэтак, як праз дзве стыхіі — агонь і ваду – ён ачышчае прыроду, гэтак праз дзьве стыхіі – праз уладу волі і розуму Бог ачышчае нашае сэрца. Воля дапамагае нам вырвацца з граху, ажыць нанова. А розум упарадкоўвае нашае жыцьцё – паказвае што ёсьць дабро, а што ёсць зло. Калі парушаецца Божы парадак, тады грэх прыходзіць у свет. Няхай Бог упарадкоўвае нашае жыцьцё праз уладу волі розуму”.

    Вігілійная святая Імша з чытаньнем Святога Пісаньня доўжылася больш за дзве гадзіны. Многія вернікі прысутнічалі на ўрачыстасьці сем’ямі, каб разам перажыць гэтую ўрачыстасць. А яе завяршэньнем сталіся радасныя вокліцы светара: “Хрыстос Уваскрос! «Chrys­tus Zmartwych­w­stał! Христос Воскресе!” Сапраўды Уваскрос!