“Святы Арханёле Міхале, беражы нас у змаганні…”

P1120990У парафіі Маці Божай Ружанцовай, паводле ініцыятывы ксяндза-пробашча Генадзя Кухарэвіча, гэтай восенню паўсталі дзве новыя малітоўныя групы “Езуса Міласэрнага” і “Святога Арханёла Міхала”. (Фота)Гэта вернікі, якія ўзялі на сябе абавязак штодня адмольваць вяночак да Езуса Міласэрнага і Святога Арханёла Міхала. Кожную першую пятніцу месяца ў парафіяльнай капліцы на супольную малітву збіраюцца сябры малітоўнай суполкі Езуса Міласэрнага, кожны першы аўторак – Святога Арханёла Міхала.

У першы аўторак месяца, 2 снежня, падчас супольнай малітвы да Святога Арханёла Міхала ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч перадаў кожнаму чальцу малітоўнай групы шкаплер Святога Арханёла Міхала. Святар нагадаў гісторыю паходжання і сэнс нашэння шкаплера. А менавіта – шкаплер ёсць кавалчкам тканіны на ўспамін адзення манахаў, якое выкарыстоўвалася ў пабытовых працах, а з часам стала сымбалем малітоўнай апекі манахаў ордэна міхалітаў і самога Святога арханёла Міхала. Як сказана ў гісторыі паходжання ўшанавання культу Святога Арханёла Міхала, абавязковай умовай для нашэння шкаплеру Святога Арханёла Міхала ёсць штодзённае адмаўленне малітвы малога экзарцызму: “Святы Арханёле Міхале, беражы нас у змаганні, будзь нам абаронаю супраць спакусаў і пастак злога духа. Пакона просім, магутнасцю Божай скінь у пекла шатана, а таксама ўсіх злых духаў, якія на згубу душ снуюць па свеце. Амэн”.