Святара Нараджэння Хрыстовага — галоўная ўрачыстасьць на завяршэнне года


           DSC00682 Свята нараджэння Хрыстовага — галоўная падзея на завяршэнне 2013 году. (Глядзець фота)

 

 

 

 

 

Яго адсвяткаваць у парафіяльную капліцу прыйшлі сотні вернікаў парафіі Маці Божай Ружанцовай. Малітоўная ўрачыстасьць, якую штогод узначальвае ксёндз-пробашч парафіі Генадзь Кухарэвіч. Сёлета яму дапамагаў таксама ксёндз-вікарый андрэй кароль. Урачыстая Імша   заўжды завяпршаецца дзяленьнем аплатка  з пажаданьнямі Божай ласкі ў кожны дом на ўвесь наступны год. Сёлета Божанараджэнёвую ўрачыстасьць зь вернікамі парафіі Маці Божай Ружанцовай раздзяліў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, які падзяліўся аплаткай з кожным вернікам. А юныя парафіяне паказалі свае таленты ў Божанараджэнёвай пастаноўцы.