Свята Змёртвыхпаўстання Пана: Рэзурэкцыйная працэсія


DSC07253   Свята Уваскрашэння Езуса Хрыста ў парафіі Маці Божай Ружанцовай распачалося рэзурэкцыйнай працэсіяй вакол парафіяльнай капліцы а 7.00 раніцы.  (ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТА)

     Не зважаючы на ранні час, многія парафіяне прыйшлі да капліцы разам з дзецьмі, каб усёй сям’ёй перажыць радачьць рэзурэкцыйнай працэсіі. Кожны год прыняць удзел у гэтай урачыстай падзеі прыходзіць усё больш людзей, таму ўжо некалькі гадоў у парафіі адбываюцца дзве працэсіі – а 7.00 і а 9.00 раніцы.

     “Нашае сэрца зараз напоўненае радасцю. І мы прыходзім рана, каб нашай урачыстай працэсіяй, абвесціць свету пра ўваскрашэнне Пана. Мы прыходзім, каб падзякаваць Хрысту за гэтую перамогу. За кожную перамогу ў нашым жыцці, нават маленькую і дробную. Але якая дае радасць і сылы, каб ісці наперад, каб ісці далей за Хрыстом, крочыць з ім разам. Ён ішоў першы ў манстранцыі, а мы крочылі за ім. Езус Хрыстут ідзе, каб благаслаўляць. Ён не затрымліваецца ў сьвятыні, а ідзе ў вашыя дамы, каб вас благаслаўляць у вашых сем’ях, у вашай працы і ў вучобе Падыміце галовы, бо сапраўдная радасьць у небе. Езус Хрыстус сваім уваскрашэньнем заклікае нас падняць галовы, каб мы не затрымаліся на тым, што нас прыгнятае, што забірае нам сілы, затрымлівае і прыгнятае. І гэтага – радасьці і надзеі — ад шчырага сэрца мае самыя сардэчныя віншаваньні і пажаданьні”, прамаўляў да вернікаў ксёндз-прбашч Генадзь Кухарэвіч.

      Ушанаваўшы малітвай уваскрослага Езуса і асвяціўшы велікодныя стравы, парафіяне разыходзіліся па сваіх дамах, нястомна і радасна вітаючы адно аднаго “Хрыстос Уваскрос!” – “Сапраўды Уваскрос!”.