Свята першай святой Камуніі ў парафіі Маці Божай Ружанцовай

DSC01822У нядзелю, 21 траўня, ў парафіі Маці Божай Ружанцовай адбылося сьвята Першай сьвятой камуніі. Да сакрамэнту спажываньня Цела і Крыві Хрыста прыступілі 22 дзіцяці. (Глядзець фота)

 

У нядзелю, 21 мая, у парафіі Маці Божай Ружанцовай адбылося свята першай сьвятой Камуніі. Да сакрамэнту спажываньня Цела і Крыві Хрыста прыступілі 22 дзіцяці. Цягам двух гадоў да гэтай важнай падзеі іх рыхтаваў ксёндз-вікарый Ян Юшко, а сакрамэнт першай Камуніі дзецям удзяліў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч. Абодва светары прывіталі і благаславілі дзяцей і бацькоў на ўваходзе ў капліцу.

Прамаўляючы перадусім да дзяцей, а таксама ўсіх удзельнікаў урачыстасці, ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч нагадаў, што свята першай святой Камуніі сёлета мае асаблівае значэньне. Яно адбываецца ў гадавіну 100-годздзя аб’яўлення Маці Божай у Фаціме:

“Многім даводзілася назіраць, як птушка бароніць ад драпежніка сваё гляздо: яна гучна шчабеча, скача пагалінах і ляціць далей, адводзячы небясьпеку ад сваіх птушанят. Няхай Панна Марыя Фацімская, нібыта птушка, бароніць вас – сваіх птушаняць — ад усялякай небясьпекі, бедаў і трывогаў. Даверым ёй усе свае просьбы, мары і чаканні. Даверым ёй усё сваё жыццё”.

Прыносячы да алтара дары, дзеці таксама асабліва ўшанавалі Маці Божую Фацімскую, перадаўшы ў падарунак парафіі арнат з выявай Маці Божай Фацімскай.

Затым надыйшоў тоя урачыстая падзея, да якой дзеці рыхтаваліся два гады — прыняцце першай ў жыцьці святой Камуні з рук ксяндза-пробашча, а. Генадзя. Для многіх гэты кранальны і ўзрушаны момант застанецца ў памяці на ўсё жыцьцё.

На завяршэньне ўрачыстасьці сьветары яшчэ раз узгадалі Маці Божую Фацімску: ксёндз-пробашч перадаў сям’і Сямернік капліцу з выявай Маці Божай Фацімскай, перэгрынацыя якой адбываецца ў парафіі Маці Божай Ружанцовай.

Усе прысутныя ўдзельнік свята таксама шчыра павіншавалі і падзякавалі за ахвярнае служэньне ксяндзу-пробашчу Генадзю Кухарэвічу, які ў гэты дзень адзначаў таксама сваё асабістае сьвята – 17-годзьдзе сьвятарскага пасьвячэньня.

Супольны фотаздымак таксама застанецца ўсім ўдзельнікам сьвята на доўгі ўспамін.