Сьвята Божага Нараджэньня: з Богам у парафіяльнай сям’і

IMG_5036У парафіі Маці Божай Ружанцовай адсьвяткавалі адно з найгалоўных сьвятаў – Божае Нараджэньня. (Глядзець фота)

Ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч разам з ксяндзом-вікарыем Янам Юшко рыхтавалі вернікаў да сьвята пра малітву і споведзь, а дзеці яшчэ рыхтавалі Божанараджэнёвую сцэнку. Вігілійная Сьвятая Імша ў парафіі, як і штогод адбылася а 22.00 і 24.00 гадзіне, бо парафіяльная капліца ня можа зьмясьціць усіх вернікаў, кія жадаюць прыняць удзел у гэтым сьвяце. Кожная сьвятая Імша завяршылася дзяленьнем аплаткай з пажаданьнямі і зычэньнямі на ўвесь наступны год.