Скульптура Сьвятога Арханёла Міхала з гары Гаргана

У бакавым алтары парафіяльнай капліцы днямі зьявілася новая скульптура – Сьвятога Арханёла Міхала. Скульптура выраблена з каменя з гары Гаргана ў Італіі, дзе аб’явіўся Сьвяты Арханёл Міхал. (Глядзець фота).

Скульптуру сьвятога даставіў у парафію, усталяваў і асьвяціў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч.

У парафіі Маці Божай Ружанцовай ужо каля дзесяці гадоў ёсць традыцыя Набажэнства да Сьвятога Арханёла Міхала. Набажэнства адбываецца кожны аўторак пасьля вячэрняй сьвятой Імшы. Таксама тры гады таму ўзьнікла суполка Сьвятога Арханёла Міхала, якая моліцца на адпаведным ружанцы малітвай да Сьвятога. Першы аўторак кожнага месяца адбываецца сьвятая Імша у інтэнцыі гэтай суполкі. Зараз Ружанец да Сьвятога Арханёла Міхала будзе чытацца каля фігуры Сьвятога.