“Рыбы” заспявалі дзеля хвалы Хрыста

DSC03406У парафіі Маці Божай Ружанцовай у нядзелю пабывалі незвычайныя госці: “Рыбы” – такую назву атрымаў моладзевы музычны калектыў.

Ягонымі ўдзельнікамі з’яўляюцца маладыя людзі, якія жывуць у розных гарадах Беларусі, але якіх аб’ядноўвае любоў да музыкі і любоў да Бога – гэтак моладзь патлумачыла стварэнне “Рыбаў”. Музычны гурт, які стылізуе і выконвае каталіцкія спевы, яшчэ толькі пачынае сваю творчую кар’еру, але ўжо выпусціў свой першы музычны дыск. Як падкрэсліў пробашч парафіі, ксёндз Генадзь Кухарэвіч, вітаючы гасцей, справа евангелізацыі мае шматлікія формы, адной з якіх з’яўляецца спеў. У сваю чаргу ўдзельнікі гурта падзякавалі ксяндзу-пробашчу за дапамогу і падтрымку падчас стварэння калектыву.

Парафіяльная моладзь падтрымала “Рыбаў” сваімі сведчаннямі пра вялікую міласэрнасць Бога да таго, хто на Яго спадзяецца… Апладысменты і добры настрой – тое, чым абменьваліся артысты з парафіянамі на завяршэнне канцэрту.

Альбом фотаздымкаў з выступа гурта «Рыбы» ў капліцы Маці Божай Ружанцовай.

Падрабязней пра дзейнасць калектыву можна даверацца на старонках гурта «Рыбы» ў Face­book і ВКонтакте.