Кастрычнік – месяц малітваў да маці Божай Ружанцовай

Ружанец

 

Для вернікаў парафіі Маці Божай Ружанцовай кастрычкік – месяц асаблівы яшчэ і таму, што 7 кастрычніка, ва ўспамін Маці Божай Ружанцовай, яны адзначаюць парафіяльнае свята. (Фота).

 

 

 

 

Паводле ініцыятывы ксяндза-пробашча Генадзя Кухарэвіча, парафіяльная сьвята сталася двайной нагодай для запачаткавання сталай парафіяльнай традыцыі – конкурсу ружанца для дзяцей і моладзі, які адбываецца штогод. Штогод дзеці ўласнымі рукамі вырабляюць прыгожыя ружанцы з самых незвычайных і нават неспадзяваных рэчаў: каштаноў, макаронаў, цукерак і шмат чаго іншага. Не выключэньнем стаўся і гэты год, калі да агляду ксяндза-пробашча Генадзія Кухарэвіча, клерыка Аляксандра Ашмянчука, а таксама катэхтаў Алены і Івана Лубінскіх школьнікі прынесьлі некалькі дзесяткаў ружанцаў. Конкурсныя ружанцы маглі пабачыць і пацешыцца іх прыгажосьцю ўсе парафіяне, бо рукатворныя вырабы ўпрыгожылі дэкарацыю капліцы. Словы падтрымкі, падзякі і пахвалы ўсе ўдзельнікі конкурса атрымалі ад ксяндза-пробашча Генадзя Кухарэвіча.