Працягваецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай да 100-годзьдзя аб’яўленьняў у Фаціме

IMG_20170512_181016Паважаныя парафіяне! Ад нядзелі Божай Міласэрнасьці ў нашай парафіі – Маці Божай Ружанцовай – праходзіць перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай з нагоды 100-годзьдзя фацімскіх аб’яўленьняў.

Для чаго Бог усіх нас сабраў у гэтую парафію? Каб мы падтрымлівалі адно аднаго і маліліся, каб мы, як у сям’і, памяталі адно пра аднаго. Як мы гэта можам рабіць? Шмат спосабаў: кожную нядзелю мы молімся за сябе наўзаем, за тых, хто мае дні нараджэньня і юбілеі. У інтэнцыях, якія вы запісваеце ў сшыткі, мы молімся Вяночкам, Ружанцам, Вяночкам да Божай Міласэрнасьці, Вяночкам да Сьвятога Арханёла Міхала. Ад сьвята Божай Міласэрнасьці ў нашай парафіі перэгрэнуе фігура Маці Божай Фацімскай.

Дарагія мае! Давайце падтрымаем нашымі малітвамі сям’ю, якую наведвае фігура Маці Божай Фацімскай. Да нядзелі, 14 траўня 2017 году, да 19.00 Маці Божая прабывае ў сям’і Кеўра. Ад гэтай нядзелі да наступнай падтрымаем нашымі малітвамі сям’ю Карповіч. Дагэтуль маліліся за сям’ю Харкевіч і сям’ю Абакунчык-Макаўчук. Падтрымайце іх сваімі малітвамі.

Ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч