Першая святая Камунія ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы

DSC08032 Свята Спаслання Духа Святога ў парафіі Маці Божай Ружанцовай адсвяткавалі асаблівым чынам: да сакрамэнту Першай Святой Камуніі прыступілі 15 дзяцей. (Глядзець фотаздымкі). Парафіяльная капліца ў гэты дзень была ўпрыгожаная асабліва сымбалічна: зелёнымі галінкамі дрэў – на знак шанаваньня Сьвятой Тройцы альбо Зялёных сьвятак, а таксама белымі і чырвонымі кветкамі – сымбалем чыстых дзіцячых сэрцаў, пакліканых да Касцёла ахвярай Езуса Хрыста…

Прамаўляючы да дзяцей, якія прымалі першую святую Камунію, да іх бацькоў, сваякоў і сяброў, якія напаўнялі капліцу, ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч прыгадаў словы Эвангельля, залікаючы ўсіх прысутных жыць паводле слова Божага. “Дарагія бацькі! У сённяшнім Эвангельлі чуем вельмі прыгожыя словы: “І сказаўшы гэта, Езус дыхнуў на іх…”. Дыхніце добрым прыкладам на сваіх дзяцей: ня злосьцю і нянавісьцю, але сваім добрым прыкладам. Дыхніце і напоўніце іх ласкай, дабрынёй, зычлівасьцю і любоўю. Дыхніце на іх тым, што дасць ім добры прыклад. Дарагія дзеці! Няхай Дух Святы, Езус, які тут прысутны, дыхне сёння на вас. Прыміце Духа Святога, каб у вас былі сілы працаваць над сабой і даваць прыклад Іншым людзям. Каб Дух Святы дапамагаў падняць угору вашыя галовы і сэрцы”.

    У прысутнасці бацькоў, родных і парафіянаў дзеці выракліся зла і вызналі сваю веру. А затым упершыню ў сваім жыцці ўрачыста прынялі Святую Камунію.

    Урачыстасць першай святой Камуніі ў парафіі сёлета была асабліва значнай: разам з ксяндзом-пробашчам яе рыхтавалі катэхэты з пераліку саміх парафіянаў. Таму на завяршэнне дзеці і іх бацькі падзякавалі таксама людзям сьвецкім. Але асабліва цёплыя словы падзякі і пашаны гучалі на адрас ксяндза-пробашча Генадзя Кухарэвіча, які непасрэдна падрыхтоўваў дзяцей да прыняцця першай святой Камуніі. “Вельмі сымбалічна, што сёлета Езуса Хрыста ў святым сакрамэнце прынялі 15 дзяцей. Сёлета ж споўнілася 15 гадоў вашага сьвятарства. Няхай Ваш асабісты прыклад пашырае колькасьць працаўнікоў на ніве Пана”, прамаўлялі бацькі. Бохан хлеба, як сымбаль Хрыста, які карміў сваіх вучняў духоўна і фізычна, з рук светара атрымалі кожнае з 15 дзяцей.

    Цёплымі словамі падзякі за ахвярнае служэньне з нагоды 15-годзьдзя сьвятарства ксяндзу-пробашча віншавалі таксама ўсе парафіяне: “Божа, адудзяч!”