Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай да 100-годдзя аб’яўленьняў у Фаціме

18191616_288556048262575_533418334_nУ парафіі Маці Божай Ружанцовай распачалася перэгрынацыя перасоўнай капліцы з абразом маці Божай Фацімскай, прысвечаная 100-годдзю Фацімскіх аб’яўленняў.

Перэгрынацыя распачалася ў сьвята Божай Міласэрнасьці, 23 красавіка. З нагоды сьвята Божай Міласэрнасьці, урачыстую сьвятую Імшу ў гэты дзень ў парафіі адпраўляў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзыі Аляксандр Яшэўскі. Ён асьвяціў капліцу і фігуру, а таксама паблагаславіў сям’ю Баляслава і Тацьцяны Харкевічаў, якія першыя прынялі Маці Божую Фацімскую ў сваю сям’ю.DSC01785

Перэгрэнацыю зладзіў ксёндз-пробашч парафіі Генадзь Кухарэвіч, на замову якога парафіяне вырабілі капліцу, магчымую для перанясеньня ад аднаго дома да іншага. Каб памаліцца і выпрасіць у Маці Божай патрэбныя ласкі, кожная сям’я будзе мець капліцу з фігурай у сваім доме цягам тыдня, а затым яе прыме наступная сям’я.

Па завяршэньні перагрынацыі фігура Маці Божай Фацімскай будзе зьмецчаная ў парафіяльнай капліцы.