Пасьля першай Камуніі – да Маці Божай Будслаўскай

Дзеці і моладзь парафіі маці Божай Ружанцовай 1 чэрвеня наведалі наведалі Нацыянальны санктуарый маці Божай Будслаўскай. (Глядзець фота).

Памаліцца да Маці Божай Будслаўскай у першы дзень летніх школьных канікул сталіся сталай традыцыяй у парафіі. Перадусім Нацыянальны Санктуарый наведваюць дзеці, якія прынялі Першую сьвятую Камунію, а таксама адзначылі гадавіну прыняцьця Першай сьвятой Камуніі.

Сёлета разам зь дзецьмі да Маці Божай Будслаўскай маліўся таксама ксёндз-пробашч мапафіі Маці Божай Ружанцовай Генадзь Кухарэвіч.