Парафіяне Лошыцы пабывалі на магіле ксяндза-міхаліта ў Баранавічах

IMG_3828На Успамін усіх памерлых вернікаў парафіяне суполкі, якая моліцца «За душы ў чыстцы церпячыя», разам з пробашчам, ксёндзом Генадзем Кухарэвічам, наведалі Баранавічы і вёску Дзеткавічы. (Глядзець фота).

Парафіяне разам са сьветаром перадусім памаліліся каля магілы, у якой пахаваны ксёндз-міхаліт Вінцэнт Курас. Ксёндз Вінцэнт быў адным зь першых айцоў-міхалітаў, якія працавалі ў Беларусі напачатку мінулага стагодзьдзя. Ксёндз Вінцэнт быў дырэктарам сірацінца ў вёсцы Дзеткавічы каля Баранавічаў. Яго закатавалі гітлераўцы ўлетку 1943 года, за тое, што сьвятар ратаваў жыдоўскіх дзяцей.

Ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч распавёў гісторыю сірацінца ў Дзеткавічах, пабывалі на месцы былой сядзібы сірацінца, дзе памаліліся за ўсіх памерлых. Ксёндз Генадзь таксама правёў экскурсію па ваколіцах вёскі Дзеткавічы, а таксама ўсе удзельнікі выезду пабывалі ў музэі Бібліі ў айцоў-вербістаў у Баранавічах.

Суполка, якая моліцца «За душы ў чыстцы церпячыя», была створаная ў гэтым годзе і сталася часткай агульнакаталіцкай супольнасьці, якая моліцца за душы чыстцовыя. Кожную другую нядзелю месяца, насьля набажэнства да Езуса Міласэрнага а 15.00,  ў парафіі Маці Божай Ружанцовай праходзіцца адмысловая сьвятая Імша ў інтэнцыі суполкі за памерлых.