Аб’явы душпастырскія: Нядзеля ў актаве Нараджэнне Пана — Свята Святой сям’і Езуса, Марыі і Юзафа

 І. Літургічны каляндар

  1. Аўторак, 31 снежня: Святога Сільвестра, папы.

  2. Серада, 1 студзеня: Новы год, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, Дзень малітваў аб супакоі ў свеце.

  3. Чацвер, 2 студзеня: Успамін святых Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла.

  4. Пятніца, 3 студзеня: Свята Найсвяцейшага Імя Езус.

ІІ. Іншыя аб’явы

  1. На гэтым тыдні прыпадаюць першыя чацвер, пятніца і субота. Імшы у чацвер і пятніцу будуць толькі ў 19:00, у 8:00 раніцы Імшы няма. У суботу як заўсёды ў 8:00 і 19:00.

  2. Калядныя адведзіны ў нашай парафіі распачнуцца пасля 5 студзеня, з той прычыны, што Ксёндз пробашч ёсць на Еўрапейскай сустрэчы моладзі ў Страсбургу. Таксама адведзіны будуць праходзіць па запісах, якія можна будзе рабіць ад 5 студзеня.

  3. РАСКЛАД СВЯТЫХ ІМШАЎ НА НОВЫ ГОД:

31 СНЕЖНЯ:

19:00 – Імша на заканчэнне старога года. Пасля Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта і малітвы падзякі за атрыманыя ласкі ў старым годзе.

24:00 – Святая Імша навагодняя.

1 СТУДЗЕНЯ:

10:00, 12:00, 19:00.

(Расклад Святых Імшаў на святы можна знайсці ў правым баку сайта.)

  1. 30 студзеня на плебаніі ад 11:00 да 16:00 для дзяцей і міністрантаў адбудуцца «Канікулы з Богам». Сардэчна ўсіх дзяцей, міністрантаў і моладзь запрашаю.
  2. Ў пятніцу, 3 студзеня ў Касцёле Святых Сымона і Алены (Чырвоны Касцёл) ў 11:00 адбудзецца спатканне для міністрантаў. Асоб, якія едуць на спатканне прашу паведаміць клерыка Аляксандра і сабрацца каля Капліцы ў 10:00.
  3. Ужо адкрыўся новы сайт нашай парафіі loshy­cac­sma.by

ІІІ. Падзяка

Дзякую ўсім, хто бярэ чынны ўдзел у жыцьці парафіі. Дзякую усім за добрую волю дапамагаць ствараць нашу парафіяльную супольнасць працай, ахвярамі і малітвай. Асабліва дзякую за ахвяраванні на будаўніцтва касьцёла.

ІV. Віншаванні

Традыцыйна віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі, дні нараджэння, а таксама хто нарадзіў дзяцей. Асабліва віншую Віку, Яўгенію і Кірыла з нагоды хросту, а таксама Кірыла і Алу з рацыі шлюбу. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна – Тваёй абароне…