Міхаліцкія моладзевыя рэкалекцыі

З 29 па 31 сакавіка у нашым міхаліцкім доме ў а. г. Гатава прайшлі рэкалекцыі для моладзі, якія правёў кс. Аляксандр Ашмянчук СSMA.

“Затрымайся” – такі быў галоўны дэвіз рэкалекцый. Канешне, гэта не значыць, што мы праз тры дні толькі сядзелі, але праз малітву, канферэнцыі і супольныя спатканні затрымліваліся над нашым жыццём, дазвалялі Езусу змяняць нашыя сэрцы і нашае захаванне. Вельмы важным пунктам гэтага часу, быў удзел у велікапосным начным чуванні моладзі ў Мінскай Архікатэдры, дзе разам з вялікай лічбай маладых людзей маглі праслаўляць нашага Айца Нябеснага.

Кожны чалавек патрабуе часу, каб затрымацца, паглядзець на жыццё з другога, Божага боку. Убачыць свае слабасці, перамагчы грэх, зачарпнуць Божай ласкі і як гэта важна для моладзі ”адпачыць ад тэлефонаў”. Свет у адным моманце не зменім, але кожнае добрае слова, кожны добры учынак, кожнае добрае прагненне робіць свет лепшым. Чы мы змяніліся? Убачым з часам!

Глядзець фота з рэкалекцый