Адвэнт і расклад Імшаў Раратніх

АДВЭНТ І РАСКЛАД СВЯТЫХ ІМШАЎ РАРАТНІХ

Сёння ў Касцёле Каталіцкім распачынаецца  новы літургічны год. Мы уступаем у перыяд званы Адвэнтам – поўным надзеі і радасным чаканнем на прышэсце Пана.

Гэты літургічны перыяд складаецца з чатырох нядзель і дзеліцца на дзве часткі. Першая, якая працягваецца да 16 снежня, прыпамінае нам, што Пан Езус зноў прыйдзе на зямлю, каб знішчыць зло і валадарыць над усім сусветам. Чаканне прыходу Езуса – крыніца радасці.  Адвэнт прыпамінае нам, што ўсё нашае жыццё гэта чаканне.

Другая частка пачынаецца з 17 да 24 снежня і з’яўляецца непасрэдным прыгатаваннем да свят Божага нараджэння.

Падчас Адвэнту адпраўляецца Раратняя Святая Імша, на праслаўленне Найсвяцейшай Панны Марыі. Традыцыйна яна адпраўляецца з раніцы і людзі на пачатку Святой Імшы ідуць у працэсіі, маючы ў руках запаленые лампадкі. Таксама запальваецца Раратняя свечка, якая з’яўляецца сімвалам Марыі, якая быццам ранішняя зорка прадвяшчае, што прыйдзе Хрыстус, поўнае святло.

РАСКЛАД СВЯТЫХ ІМШАЎ РАРАТНІХ  

ПАНЯДЗЕЛАК – 6:45; 

СЕРАДА – 6:45; 19:00 – ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ. 

СУБОТА – 8:00.