Парафія Маці Божай Ружанцовай – Цэнтр Божай Міласэрднасці

zam_tutby_phsl_church_-11 7 кастрычніка Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін Маці БожайРужанцовай. Гэты дзень — свята адпустовай ўрачыстасці ў парафіі МаціБожай Ружанцовай у Мінску. Сёлета гэты дзень быў адзначаны надзвычай важнай падзеяй: мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у прысутнасці прадстаўнікоў ордэна Міхалітаў з Беларусі і Польшчы, святяроў і законных сясцёр з розных парафій Мінска, а таксама вялікай колькасьці парафіянаў, асвяціў зямлю пад будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрднасьці. Таксама да гэтага дня было прымеркавана адзначэньне 10-гадовага юбілею ад пачатку працы ў Мінску і ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ордэна Айцоў Міхалітаў.

Вітаючы гасцей, кіраўнікоў касцёла і ордэна, у звароце да арцыбіскупа пробашч парафіі Генадзь Кухрэвіч адзначыў: “Важным свойствам зямлі – ёсць пладаносіць. Ад імя усёй нашай парафіі, прашу паблагаславіць і асвяціць гэтую зямлю, каб яна сталася месцам на якім будзе ўзведзеная святыня, з якой мы і наш народ будзем атрымліваць плады Божай міласэрднасьці”. Падзею асвячэньня зямлі пад будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрднасьці ксёндз-пробашч назваў таксама працягам служэння, якое айцы-міхаліты распачалі ў Беларусі яшчэ напачатку мінулага стагодздзя. Калі дзеля гэтага служэння Богу і людзям ксёндз-міхаліт Вінцэнт Курас ахвяраваў сваім жыццём, загінуўшы ад рук нацыстаў. Ксёндз Генадзь Кухарэвіч нагадаў таксама пра 10 год новага служэння айцоў-міхалітаў у Беларус. Пра тое, што перш, чым сабрацца на ўрачыстасьць асвячэньня зямлі ў парафіяльнай капліцы, вернікі разам з пробашчам маліліся ў парку пад адкрытым небам, у дамах парафіянаў….

Падчас урачыстасці арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч таксама ўдзяліў сакрамэнт Камфірмацыі групе парафіянаў і асвяціў два новыя абразы: Яна Паўла ІІ і сястры Фаўстыны Кавальскай. У сваёй прамове мітрапаліт адзначыў, што вынікам дзейнасьці айцоў-міхадітаў у Мінску і ксяндза Генадзя Кухарэвіча ў парафіі Маці Божай Ружанцовай, парафіяльную сям’ю напаўняе моладзь, маладыя сем’і і гэтая парафіяльная сям’я год ад году павялічваецца. Таксама ксёндз-арцыбіскуп палкрэсліў, што змешчаны ў парафіяльнай капліцы абраз Божай Міласэрднасці, асвечаны абраз сястры Фаўстыны Кавальскай і зямля пад будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя сведчаць пра заснаваньне ў парафіі Маці Божай Ружанцовай духоўнага цэнтра Божай Міласэрднасьці ўсёй Беларусі.

На завяршэньне парафіяне склалі падзякі ксяндзу-арцыбіскупу, айцам-міхалітам і святарам за адбытую ўрачыстасьць. Таксама паводле даўняй традыцыі, заснаванай у парафіі Маці Божай Ружанцовай, дзеці павіншавалі сваіх матуль са святам Маці.

Паглядзіце альбом фотаздымкаў са свята, калі ласка.