Парафія ў Італіі складае ахвяравньні на будову Санктуарыя ў Менску

DSC_7099Італьянскія католікі склалі ахвяраваньні на будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасьці ў Менску. (Глядзець фота).

З гэтай нагоды ксёндз-пробашч нашай парафіі Генадзь Кухарэвіч і пробашч парафіі Сьвятога Арханёла Міхала ў Гатава, ксёндз Крыштаф Пасьвята наведалі каталіцкую парафію ў Італіі. Сьветары прынялі ўдзел у супольных сьвятых імшах, сустрэліся з парафіянамі, чальцамі арганізацый «Цэнтрум месіёнарі Пэрцычетано» і «Пэртэчіпа анкэту», братам Тэзіні, ксяндзу Дон Карлё.

«Для нас гэта ня толькі дапамога, але і сьведчаньне еднасьці хрысьціянаў у справе праслаўленьня Езуса Хрыста», сказаў пасьля счустрэчы ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч.