Пальмовая нядзеля – нядзеля Мукі Пана

DSC0365213 красавіка Касцёл адзначае Пальмовую нядзелю, або Нядзелю Мукі Пана. (Фотаздымкі)

У гэты дзень з упрыгожанымі галінкамі вярбы ў парафіяльнай капліцы Маці Божай Ружанцовай падчас кожнай Святой Імшы збіраліся сотні вернікаў. Каб асвяціць вербы, людзі выстройваліся ў шэрагі далёка да ўваходу ў капліцу.

Ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч падкрэсліў, што асвячэнне вярбы — не магічнае дзеянне, а крок у далучэнні да Хрытовай праўды і жыцця ў Хрысце. “Сёння мы трымаем у руках галінкі вербы на ўспамін уваходу Пана ў Ерузалем, як гэта рабілі натоўпы сучаснікаў Хрыста. Праз тыдзень тыя ж людзі на плошчы крычалі “Укрыжуй яго!”. Гэтак і мы, з асвечанымі Панам галінкамі вябры, стаім перад выбарам: далучыцца да Хрыста або стаць на бок Ягоных забойцаў”, — сказаў ксёндз-пробашч.

Ксёндз Генадзь таксама нагадаў пра Вялікі тыдзень, які заклікае да асаблівых малітваў і разважанняў пра муку і ахвяру Пана. Святар заклікаў парафіянаў да споведзі і належнага падрыхтавання да свята Ягонага Уваскрашэння.