Падрыхтоўка да свята – праца духоўная і фізічная

P1130978Разам з пачаткам Вялікага посту – часу духоўных практыкаванняў і ўзрастання ў веры – вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай распачалі падрыхтоўку да свята практычную. А менавіта — у чацвер і суботу кожнага тыдня людзі збіраюцца, каб прыбраць капліцу і яе тэрыторыю пасля зімы.

Гэтай працы не цураюцца ні людзі сталыя, ні моладзь, ні нават дзеці, якія дапамагаюць бацькам: вымыць вокны, прыбраць пыл, упарадкаваць тэрыторыю — кожнаму ёсць што рабіць паводле ягоных здольнасцяў і сілы.

Асабліва адметнымі так званыя “суботнікі” былі напярэдадні свята святога Юзафа: перад уваходам у касцёл вернікі ўсталявалі фігуру святога Юзафа. Асоба гэтага святога мае асаблівае значэнне для парафіі Маці Божай Ружанцовай: 19 сакавіка 1997 году ў свята святога Юзафа адбылася дзяржаўная рэгістрацыя парафіі. Ад гэтай даты — ужо 17 гадоў — адлічваецца яе новая гісторыя. Акрамя таго, як вядома, святы Юзаф — апякун будаўніцтва і будоўляў. У парафіі ж распачынаецца будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасці. Як падкрэсліў у адным са сваіх казанняў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч, святы Юзаф сам выбраў нашую парафію для сваёй апекі. А ягоная прысутнасць у выглядзе фігуры на пачатак будаўніцтва ёсць вельмі сімвалічнай.

Асвячэнне фігуры святога Юзафа адбудзецца ў свята святога Юзафа 19 сакавіка.

Фотаздымкі з суботніка.