Нядзеля Уваскрашэньня Пана– Сьвята Божай Міласэрднасьці

У першую нядзелю ад ўрачыстасьці Зьмёртвыхпаўстаньня Езуса, каталіцкі Касьцёл адзначае сьвята Божай Міласэрднасьці. Сьвята Божай Міласэрднасьці – гэта ўшанаваньне годнасьці чалавека, каштоўнасьці ягонага жыцьця самі Панам Богам.

У парафіі Маці Божай Ружанцовай гэта асаблівае сьвята: тут мае быць узьведзены Нацыянальны Санктуарый Божай Міласэрднасьці. Ужо распрацаваны праект касьцёла і зараз ён праходзіць дзяржаўную экспэртызу. Зараз парафіяне разам з пробашчам Генадзем Кухарэвічам моляцца за пасьпяховае правядзеньне ўсіх неабходных узгадненьняў і за тое, каб ад восені распачалася будаўніцтва…

Культу Божай Міласэрднасьці ў парафіі спрыяе таксама і сталае знаходжаньне ў капліцы абраза Божай Міласэрднасьці, які зьяўляецца копіей віленскага абраза, напісанага паводле сьведчаньняў сьвятой Фаўстыны Кавальскай. Менавіта праз сьвятую Фаўстыну Кавальскую Езус паабяцаў, што кожны, хто будзе маліцца да Ягонай міласэрднасьці, атрымае ад Яго ўсе магчымыя ласкі…

Штодня а 15.00. у парафіяльнай капліцы адбываецца выстаўленьне Найсьвяцейшага Сакрамэнту і малітва да Божай Міласэрднасьці. Гэтая штодзённая малітва трывае ад 2010 году, якой маюць магчымасьць памаліцца вернікі самых розных парафій у Мінску і па-за межаў гораду.

Сёлета на сьвята Божай Міласэрднасьці падчас сьвятых Імшаў у парафіі адбываўся хрост нованароджаных дзяцей. Гэтак дзецьмі Божымі і чальцамі парафіяльнай супольнасьці Маці Божай Ружанцовай сталі трое немаўлят. Ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч паблагаславіў і памаліўся за дзяцей і іх бацькоў, склаўшы пажаданьні моцы веры і пасьлядоўнасьці жыцьця ў Хрысьце. Агульная малітва за сем’і сталася таксама віншаваньнем ад усіх парафіянаў.