«Маці Божая Ружанцовая, маліся за нас”. Адпустовая урачыстаць

DSC05787У нядзелю, 5 кастрычніка, у мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай адбыўся парафіяльны фэст з нагоды свята Маці Божай Ружанцовай.(фотаздымкі )

 Гэта тытулярнае свята, а таму адпустовая ўрачыстасьць штогод праходзіць у прысутнасьці шматлікіх гасцей – святароў і вернікаў.

Гэтым разам парафію наведалі айцец-настаяцель Казімір Радзік і ксёндз-эканом Юрый Сосінскі — кіраўнікі ордэна Святога Арханёла Міхала з Польшчы, чальцом якога з’яўляецца пробашч парафіі, ксёндз Генадзь Кухарэвіч. Паводле традыцыі, у двары  хлебам-соллю іх сустракалі вернікі ў нацыянальных строях, а таксама айцы-салезіяне, айцы-аблаты з парафій Мінска і шматлікія вернікі.
Звяртаючыся да прысутных падчас гаміліі, ксёндз Віктар Гайдкевіч з парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы нагадаў пра сутнасць свята Маці Божай Ружанцовай, значэнне Ружанцовай малітвы і Ружанца ў жыцці кожнага верніка. Малітва Ружанцовая – гэта роздум пра таямніцы жыцця Езуса Марыі і Езуса Хрыста альбо малы Катэхезіс для кожнага верніка. Маліццатва на Ружанцы – гэта, нібы, трымацца за руку Маці Божай, якая вядзе нас да Пана Езуса. Што ў свеце існуе шмат прыкладаў сакрамэнтальнай сувязі малітвы да Маці Божай Ружанцовай і цудоўных выбаўленняў, аздараўленняў і выратаванняў…

Сёлета парафіяльная ўрачыстасьць у парафіі Маці Божай Ружанцовай прайшла ва ўмовах будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасці. Яно распачалося на распараджэнне светлай памяці кардынала Казіміра Свёнтка. Адным з крокаў у рэалізацыі рашэння кардынала ад 2003 году, сталася перадача парафіі Маці Божай Ружанцовай абраза Езуса Міласэрднага, перэгрэнацыя якога праходзіла ў парафіях Мінска-Імагілёўскай архідыяцэзіі. Абраз Езуса Міласэрнага ў парафію перадаў Мітрапаліт Тадэвушам Кандрусевічам падчас асвячэння парафіяльнай капліцы 5 чэрвеня 2010 году.

Прамаўляючы падчас Імшы ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч сказаў: “У сённяшні святочны дзень хачу ад шчырага сэрца падзякаваць за матчыную апеку Табе, Маці Божая Ружанцовая. За тое, што праз гэтыя 12 год ты разам са святым Юзафам вяла нас да Свайго Сына.
Наша парафія Маці Божай Ружанцовай была зарэгістраваная 19 сакавіка, ва ўрачыстасць Святога Юзафа. Яны нас вялі да Свайго Сына Езуса Міласэрнага. Відавочная прысутнасьць Святой сям’і спрыяе развіццю сямейнай атмасферы ў парафіі. Калі мы, Айцы-Міхаліты, прыйшлі на гэтае амаль голае месца і адчувалі сябе, як сіроты, у гэтым сталічным мегаполісе, з дапамогаю нам прыйшла нашая селезіянская сям’я. На рукі айца Віктара складаю падзяку ўсім селезіянцам. Асаблівым чынам ксяндзу Ігару Лашуку за падтрымку ў першых кроках збіраньня парафіяльнай супольнасці.
Перадусім у сённяшні дзень хачу падзякаваць маёй манаскай сям’і: айцу-настаяцелю Казіміру Радзіку і ксяндзу-эканому Юрыю Сосінскаму за неабыякавасць, зацікаўленасць, падтрымку. Дзякую святарам і сёстрам, якія падтрымлівалі сваёй непасрэднай дапамогай.
Як бы ня раз не было цяжка і самотна, то дзякуючы вам, дарагія парафіяне, разам мы перамагалі гэтыя труднасьці і цяжкасьці. Гэта ад вас я ў гэтым месцы меў шанец яшчэ мацней закахацца ў сваю Бацькаўшчыну, родную мову, нацыянальныя традыцыі. Здолеў навучыцца, што з кожнай, наколькі бы ні была цяжкая сітуацыя – ёсьць выйсьце. А перадусім – за навуку прабачаць, не жыць крыўдамі. Няхай святая сям’я, Маці Божая Ружанцовая, Святы Юзаф, Езус Міласэрдны адораць вас і вашыя сем’і ўсімі патрэбнымі ласкамі для ўзрастання ў веры і ўзмацнення сямейных адносінаў, якія Бог пасля сябе паставіў у нашым грамадстве на другім месцы”.
Парафіяне падзякавалі ўсім айцам-міхалітам за дванаццаць гадоў служэння ў парафіі, а таксама выказалі спадзяванне, што гэтае служэнне прадоўжыцца ў супольным будаванні новай святыні.
У сваю чаргу айцец-настаяцель ордэна Святога Арханёла Міхала Казімір Радзік таксама выказаў спадзяванне і ўпэўненасць, што супольнымі намаганнямі ў Мінску будзе збудаваны новы храм — Нацыянальны Санктуарый Божай Міласэрнасці.
На завяршэнне ўрачыстасці святары і вернікі прайшлі працэсіяй каля парафіяльнай капліцы, а таксама моладзь зладзіла невялікі канцэрт.