Ксёндз-біскуп Юры Касабуцкі візітаваў парафію Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы

 

DSC09182У парафіі Маці Божай Ружанцовай ў мінскім мікрараёне Лошыца 2 сакавіка адбылася ўрачыстая святая Імша. У гэты дзень з кананічнай пастрыскай візітацыяй парафію наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ксёндз Юры Касабуцкі. (Глядзець вота)

Урачыстасць сталася заключнай часткай чатырохдзённай праграмы пастырскай візітацыі. У парафіі Маці Божай Ружанцовай гэта была першая біскупская візітацыя ў гісторыі.

Ксёндза-біскупа Юрыя вернікі сустрэлі хлебам соллю пры ўваходзе ў парафіяльную капліцу. Пастыр, увайшоўшы ў святыню, паблагаславіў прысутных, памаліўся перад абразом Езуса Міласэрнага, а затым ўзначаліў сьвятую Імшу. Разам з ксяндзом-біскупам святую Імшу адпраўлялі таксама айцы-міхаліты: ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч і ксёндз Крыштаф Пасьвята – пробашч парафіі сьвятога Арханёла Міхала ў Гатава.

Вітаючы высокага госьця, ксёнз-пробашч Генадзь Кухарэвіч зрабіў кароткую справаздачу з гісторыі жыцьця парафіі, а таксама сваёй душпастырскай працы, якія амаль супадаюць паводле тэрмінаў і зьместу. «У верасьні 2003 году я быў менаваны на пробашча гэтай парафіі сьветлай памяці кардыналам Казімірам Сьвёнткам. То значыць – ад гэтага часу і па сёньняшні дзень – душпастырствам у гэтай парафіі займаюцца айцы-міхаліты» — сказаў ксёндз-пробашч. Затым сьвятар узгадаў часы малітваў парафіянаў у арэндаваных кватэрах, адміністрацыйных будынках і нават пад голым небам. Таксама будаўніцтва парафіяльнай капліцы, заснаваньне парафіяльных традыцый, малітоўных рухаў і груп. Так, за гэты час у парафіі адбылося: 295 хростаў, 106 Бежмаванняў, 92 дзіцяці прынялі Першую святую Камунію, удзелены 101 сакрамэнт шлюбу, тры асобы адыйшлі да манаскіх супольнасцяў.

«У 2006 годзе сьветлай памяці ксёндз-кардынал Казімір Сьвёнтак прапанаваў пабудаваць у нашай парафіі Нацыянальны Санктуарый Божай Міласэрнасці. Гэтую ідэю падтрымаў ксёндз-арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У парафіі распачалося будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасці. У гэтым годзе Божай Міласэрнасці з нашай парафіі штодня а 15.00 адбываецца малітва да Божай Міласэрнасьці, а таксама гэтая малітва транслюецца транслюецца праз інтэрнэт на сайце catholic.by.”, сказаў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч.

Ксёндз-біскуп Юры Касабуцкі, прамаўляючы да вернікаў узгадаў, што ня першы раз наведвае парафію Маці Божай Ружанцовай і чарговы раз падкрэсьліў пра Божую Міласэрнасьць якую маюць вернікі ў тым, што Бог паслаў пробашчам парафіі свайго, Божага чалавека, якім ёсьць ксёндз Генадзь Кухарэвіч. Цёплыя словы пашаны і падзякі ксёндз-біскуп адрасаваў таксама на адрас брата ксяндза Генадзія ў ордэне сьвятога Арханёла Міхала, пробашча парафіі ў Гатава Крыштафа Пасьвяты за ціхую, цярпялівую крапатлівую працу і служэнне. «Заснавальнік ордэна айцоў-міхалітаў бдагаслаўлёны Браніслаў Маркевіч, пэўна, з радасьцю глядзіць на служэнне сваіх годных паслядоўнікаў, якія прыйўлі праз яго на службу Хрысту».

Зьвяртаючыся да парафіянаў ксёндз-біскуп Юры Касабуцкі таксама адзначыў важнасьць служэньня бліжняму чалавеку: «Калі мы стараемся дзяліцца дабром з бліжнімі, то яно вяртаецца да нас. Гэтаксама, як вяртаецца і тое дрэннае слова ці дрэнныя ўчынкі. Зараз мы перажываем час вялікага посту – асаблівы час, калі Касьцёл заахвочвае зазірнуць у сваё сэрца: ці сапраўды мы жывем з Богам? Ці сапраўды нашыя думкі і ўчынкі Божыя? Асабліва ў гэтым годзе – Годзе Божай Міласэрнасьці, абвешчаны папам Францішкам — гэта яшчэ адзін заклік асаблівым чынам зьвярнуцца да іншага чалавека: хто жыве, працуе, вучыцца разам з намі, каб удзяліць яму сваю міласэрнасьць, прабачыць ягоныя слабасьці. Іншы раз учынак міласэрнасьці – гэта зьвярнуць увагу на чалавека: паразмаўляць, выслухаць, адведаць хворага… Бо кожны ўчынак міласэрнасьці ўзбагачае нас саміх. Калі мы навучымся міласэрнасьці, то гэта будзе тым багацьцем, якое ў нас ніхто не адыме, якое будзе з намі назаўжды. Таму я жадаю, каб кожны з нас прыняў гэта да свайго сэрца, каб гэтым жыў міласэрнасьцю Божай. А Езус заўсёды з намі побач, ён чыніць сваю Міласэрнасьць. Ён любіць кожнага чалавека і чакае гэтага чалавека».

На завяршэньне Імшы вернікі прэзэнтавалі біскупу дзейнасьць парафіяльных груп і супольнасьцяў: сужэнскі рух «Фокаляры», «Маці ў Малітве», чатыры групы Ружанцовыя, тры групы малітвы за сьветароў «Маргарытка», група моладзі «Ефафа», група малітвы да Езу Міласэрнага і да Сьвятога Арханёла Міхала, за Душы чыстцовыя.

На памяць аб малітоўнай сустрэчы парафіяне падарылі ксяндзу-біскупу насьценны гадзіньнік з выявай даўняй капліцы ў Лошыцкім парку, які месьціцца на тэрыторыі парафіі. А біскуп Юры Касабуцкі ўдзяліў парафіянам Божае благаслаўленьне.