Крыжовы шлях ад малітоўных супольнасцяў і груп

DSC03481

У парафіі Маці Божай Ружанцовай цягам Вялікага посту кожную пятніцу адбываецца Крыжовы шлях. (Фота).

Крыжовы шлях падчас Вялікага посту — сталая традыцыя духоўных разважанняў над таямніцаю пакутаў Хрыста падчас ягонага Крыжовага шляху на Галгофу.

Паводле традыцыі, запачаткаванай ксяндзом-пробашчам Генадзем Кухарэвічам, у парафіі Маці Божай Ружанцовай гэтая практыка ўзмоцненая яшчэ і традыцыяй правядзення Крыжовага шляху рознымі малітоўнымі групамі, якія дзейнічаюць у парафіі. Кожны год яны змяняюць адна другую, бо малітоўных супольнасцяў у парафіі больш, чым пятніц у Вялікім посце.

Сёлета расклад Крыжовага шляху выглядае гэтак: першымі — у пятніцу 7 сакавіка, яго правёў рух “Маці ў Малітве”, у пятніцу 14 сакавіка — сем’і, 21 сакавіка — “Ружы Ружанцовыя”, затым парафіяльная моладзь, рух, што моліцца за ненароджаных дзяцей, супольнасць Ефафа. Завершыцца Крыжовы шлях у Вялікую пятніцу, яго ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч павядзе па вуліцы на тэрыторыі касцёла.