Катэхэза для моладзі ад ксяндза-пробашча

IMG_5914Шмат гадоў у нашай парафіі Маці Божай Ружанцовай дзейнічае школа Катэхэзы для моладзі. (Глядзець фота).

Катэхэтамі ў гэтай школе ў розныя гады працавалі сёстры-дамініканкі, сьвецкія катэхэты, а таксама ксяндзы, у тым ліку ксёндз-вікарый Ян Юшка і ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч.

Падчас аднаго з урокаў Катэхэзы ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч распавёў гісторыю парафіяльных абразоў і сьвятых, на іх адлюстраваных. Для юнакоў і дзяўчат гэты ўрок стаўася новым адкрыцьцём гісторыі сваёй парафіі Маці Божай Ружанцовай.