Катэдральны касьцёл у Менску адчыніў Брамы Божай Міласэрнасьці

У Архікатэдральным Касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску 13 сьнежня былі адчыненыя «Брамы Міласэрнасьці». (Глядзець фота)

Цырымонію адкрыцьця правёў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевічар, прымеркаваўшы падзею да пачатку надзвычайнага Году Божай Міласэрнасьці, які абвесьціў Папа Рымскі Францішак.

Перад адкрыцьцём «Брамаў Міласэрнасьці», адбылася вулічная працэсія з удзелам тысячаў вернікаў, якая прайшла ад Чырвонага да Архікатэдра касьцёла. Вуліцамі Менску быў пранесены абраз Езуса Міласэрнага, які стала разьмешчаны ў парафіі Маці Божай Ружанцовай. Абраз Езуса Міласэрнага на чале працэсіі, на плячах пранёс таксама пробашч нашай парафіі, ксёндз Генадзь Кухарэвіч.

Разам зь вернікамі Менску ўдзел у малітоўнай працэсіі і адкрыцьці «Брамаў Міласэрнасьці», прынялі вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай.