“Канікулы з Богам ” у парафіі Маці Божай Ружанцовай

Канікулы з Богам

 

Падчас школьных зімніх канікул на ініцыятыву ксяндза-пробашча Генадзя Кухарэвіча, у парафіі Маці Божай Ружанцовай прайшоў традыцыйны дзень супольнага адпачынку для дзяцей “Канікулы з Богам”. (Глядзець фота) 

 

 

        Рухавыя гульні, прагляд кінафільмаў і, канечне, ж малітва – гэтак бавілі адзін з калядных дзён наймалодшыя парафіяне. Гэткім чынам клерык Аляксандр Ашмянчук, які арганізаваў дзіцячы сустрэчу, прадоўжыў парафіяльную традыцыю дзіцячага школьнага адпачынку з Богам. Гэткі адпачынак праходзіць кожныя школьныя канікулы некалькі апошніх год. Як тлумачыць ініцыятар ідэі – ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч — гэткім чынам, дзеці маюць магчымасьць разам ня толькі маліцца, але і адпачыць, займець новых сяброў і ўзмацніць супольнасьць парафіяльнай моладзі. Гасцінны парафіяльны дом юныя вернікі пакідалі на завяршэнне кароткага зімовага дня, каб ізноў спаткацца з сябрамі ў супольнасці з Богам на канікулах вясной.