Калядныя адведзіны

IMG_2019 copy Кожны год у пэрыяд Нараджэння Пана ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч праводзіць пастырскае наведванне сем’яў парафіі. Ягонай галоўнай мэтай якога з’яўляецца благаслаўленне кватэры, дому і  ўсіх членаў сям’і. (Глядзець фота)

Парадак калядных адведзінаў: спеў калядных песен, супольная малітва, благаслаўленне, цалаванне крыжа, акрапенне асвечанай вадой, надпіс на дзвярах C+ M+B+2014, размова з членамі сям’і.

Таксама кватэтэра мусіць быць падрыхтавана асаблівым чынам. У памяшканні павінен быць стол, накрыты белым абрусам, на якім ёсць крыж, запаленыя свечкі, Святое Пісанне і асвечаная вада. Акрамя знешняй падрыхтоўкі, усе члены сям’і павінны быць духоўна падрыхтаваныя.