Калядныя адведзіны ў 2019 годзе

Кожны год у пэрыяд Нараджэння Пана душпастары нашай парафіі праводзяць пастырскае наведванне сем’яў. Калядныя адведзіны – гэта перадусім малітва і благаслаўленне сям’і, асвячэнне дамоў і кватэр, а таксама магчымасць размовы са святаром.

Таксама кватэтэра мусіць быць падрыхтавана асаблівым чынам. Падчас адведзін стол павінен быць засланы белым абрусам, на ім крыж, свечка, біблія і асвечаная вада. Акрамя знешняй падрыхтоўкі, усе члены сям’і павінны быць духоўна падрыхтаваныя.

Калядныя адведзіны ў нашай парафіі распачаліся ад 14 студзеня. Запісвацца можна ў святароў у закрыстыі.